Midnight Commander

Midnight Commander
Тып Менеджар файлаў
Аўтар Miguel de Icaza[d]
Распрацоўшчык Суполка mc
Напісана на C, мова праграмавання[1]
Інтэрфейс ncurses[d]
Аперацыйная сістэма Кросплатфармавая
Мовы інтэрфейсу англійская, руская, эсперанта і некалькі моў[d][2]
Першы выпуск 1994
Апошняя версія 4.8.15 (6 лістапада 2015)
Тэставая версія „Начныя зборкі“
Ліцэнзія GNU GPL
Сайт midnight-commander.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Midnight Commander» (mc, міднайт-камандар, літаральна: «паўночны камандзір») — адзін з кансольных файлавых менеджараў для Unix-падобных аперацыйных сістэм, клон «Norton Commander» . Асноўны інтэрфейс складаецца з дзвюх панэляў, на якіх адлюстроўваецца файлавая сістэма.

«Midnight Commander» мае магчымасць прагляду зместу файлаў RPM-пакетаў, працуе з папулярнымі фарматамі архіваў, нібыта яны проста каталогі, а таксама можа працаваць як кліент FTP або FISH. У «Midnight Commander» убудаваны рэдактар mcedit (але можна задаць і іншы). Сярод магчымасцяў mcedit ёсць падсвятленне сінтаксісу для розных моў, магчымасць работы ў рэжымах ASCII ці HEX.

«Midnight Commander» таксама можа пераймяноўваць групы файлаў. Гэта зручна пры маніпуляванні вялікімі групамі файлаў, напрыклад, каб узгадніць іх з новым спосабам наймення. «Midnight Commander» можа таксама перамяшчаць файлы ў розныя каталогі і адначасова пераймяноўваць іх. Дазваляецца ўказваць уваходныя і выніковыя імёны файлаў з дапамогай падстаноўчых знакаў. Пры гэтым можна карыстацца рэгулярнымі выразамі. Акрамя таго, карыстальнік можа абіраць ці ўжываць магчымасць «shell patterns» (аўтаматычнае групаванне падстаноўчых знакаў).

«Midnight Commander» у цяперашні час уключаны ў большасць дыстрыбутываў Linux і мае пашыральнасць пад GNU General Public License.

mc даволі папулярны на Linux дзякуючы пабудове на гнуткіх тэкставых інтэрфейсах (Ncurses альбо S-lang), што дазваляе яму працаваць у звычайнай кансолі, у вакне X-тэрмінала, паверх SSH-злучэння і з усімі відамі аддаленых абалонак.

  1. The mc Open Source Project on Open Hub: Languages Page — 2006. Праверана 5 верасня 2018.
  2. https://explore.transifex.com/mc/mc/

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search